Памятны знак установяць у Магілёве на месцы саборных могілак – у скверы перад філіялам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на праспекце Міру, паведамілі ў гарвыканкаме.
З просьбай аб увекавечанні памяці аб гэтым месцы два гады таму ў гарвыканкам звярнуліся мясцовыя жыхары і духавенства сабора Трох Свяціцеляў. У падтрымку рэалізацыі праекта было сабрана каля 2 тысяч подпісаў гараджан. Саборныя могілкі былі самымі старымі ў горадзе, тут з ХVIII стагоддзя хавалі багатых і шляхетных жыхароў праваслаўнага веравызнання. Могілкі знеслі ў 60-я гады мінулага стагоддзя ў сувязі з перапланіроўкай горада, а на іх месцы разбілі сквер.
«Тут пахаваныя многія вядомыя магілёўцы, у тым ліку мой прадзед стацкі саветнік Іосіф Сінкоўскі, які быў у ліку вядомых гарадскіх дабрачынцаў. Напрыклад, ён ахвяраваў нямала грошай на будаўніцтва галоўнага праваслаўнага храма-помніка архітэктуры пачатку XX стагоддзя сабора Трох Свяціцеляў, – расказаў ініцыятар праекта пенсіянер Аляксандр Саўчук. – Пра тое, што пад акуратна выкладзенай пліткай спачывае прах мёртвых, многім невядома. Перад тым як пусціць могілкі пад бульдозер, ніхто нават не падумаў спісаць надпісы з надмагілляў, каб разам з магіламі не зніклі імёны».
Над вырабам знака працуе магілёўскі скульптар Аляксандр Мінькоў. На гранітным валуне вышынёй 2,5 м установяць бронзавую таблічку ў выглядзе скрутка, дзе будзе напісана на рускай і беларускай мовах: «На гэтым месцы з канца ХVIII па 60-я гады ХХ стагоддзя знаходзіліся саборныя могілкі». Увянчае памятны знак звон, які нібы заклікае сваім звонам людзей да захавання памяці пра продкаў, гісторыю і культуру.
Памятны знак плануецца ўстанавіць да свята горада, якаое будуць адзначаць 28–30 чэрвеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 14:34
12.08.2025 - 12:18
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 16 жніўня ў Магілёўскай вобласці
12.08.2025 - 09:14
Да 1 верасня ў кожнай вобласці ўсталююць па два комплексы надворнага абсталявання ў дзіцячых садах
08.08.2025 - 16:57
На ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга» адкрылі абноўленую Дошку гонару
08.08.2025 - 13:23
Напярэдадні Дня будаўніка ў Магілёве адбыўся святочны канцэрт