Практыку правядзення бясплатных прававых прыёмаў адновяць прафсаюзныя юрысты пасля летняга перапынку. Так, чарговыя прававыя кансультацыі грамадзян адбудуцца ў чацвер 19 верасня. Яны пройдуць практычна ва ўсіх раённых цэнтрах Магілёўскай вобласці.
На сустрэчах з прававымі інспектарамі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі кожны жадаючы зможа атрымаць бясплатную кансультацыю па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Асаблівая ўвага ў межах вераснёўскіх прыёмаў будзе нададзена пытанням, што хвалююць маладыя кадры, якія атрымалі сваё першае працоўнае месца.
Бясплатныя прававыя прафсаюзныя прыёмы праходзяць у Беларусі пачынаючы з 2015 года. З лістапада 2017 года яны праводзяцца з удзелам пракуратуры. Такое ўзаемадзеянне ў сферы абароны канстытуцыйных правоў і гарантый працоўных дае толькі станоўчыя вынікі.
Месца і час правядзення прыёму можна даведацца па тэлефоне Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: (80222) 65 32 98 (прыёмная).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 12:58
14.10.2025 - 16:55
Адзіны дзень кансультавання па дзяржпадтрымцы сем'яў з дзецьмі пройдзе ў Беларусі 15 кастрычніка
14.10.2025 - 12:25
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 18 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
14.10.2025 - 10:30
13.10.2025 - 12:04
У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці выхоўваюцца 12 дзяцей
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе