Выплата пенсій у жніўні будзе праведзена датэрмінова, –паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У ведамстве ўдакладнілі, што гэта зроблена для «стварэння пенсіянерам зручных умоў атрымання пенсій: мінімізацыі паездак, скарачэння сацыяльных кантактаў».
Згодна з заканадаўствам, пенсіі выплачваюцца ў перыяд з 5 па 25 чысло на падставе графікаў выплат праз банкі, паштовыя аддзяленні, прадпрыемствы па дастаўцы пенсій.
У жніўні пенсіі, якія, згодна з графікам выплат, прыпадаюць на 10 чысло і пазней, будуць даступныя да выплаты: на пошце і праз даставачныя прадпрыемствы – з 3 жніўня, праз банкі – з 5 жніўня.
Чалавек сам можа выбіраць –скарыстацца правам датэрміновага атрымання пенсіі або зрабіць гэта ў звыклы тэрмін.
Раней у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта №232 «Аб павышэнні пенсій» з 1 ліпеня ў Беларусі праведзены пераразлік усіх працоўных пенсій –па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля. Усяго на выплату пенсій у 2020 годзе будзе накіравана больш за Br13,4 млрд, у тым ліку на пераразлік па гэтым указе – Br335 млн.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13