На рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Александрыі 7 ліпеня адбылася цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў АПК Магілёўскай вобласці па выніках работы ў 2018 годзе.
«Праводзіць цырымонію ўзнагароджвання лепшых аграрыяў вобласці стала добрай традыцыяй у час аднаго з самых вядомых фестываляў краіны, - адзначыў старшыня аблвыканкама Леанід Заяц. - Гэта сведчыць аб тым, што ваша адказная і нялёгкая праца заўсёды ў асаблівай пашане. А сфера, у якой вы працуеце, застаецца адной з важнейшых для эканомікі рэгіёна».
Паводле слоў Леаніда Зайца, ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі аграрыям неабходна ашчадліва выкарыстоўваць існуючыя рэсурсы, якія ўкладваюцца ў тым ліку дзяржавай у развіццё вёскі, будаўніцтва новых вытворчых магутнасцей, мадэрнізацыю і тэхнічнае перааснашчэнне перапрацоўчых прадпрыемстваў. «Усе нашы справы павінны быць накіраваны на павышэнне эфектыўнасці працы, каб стварыць сёння эканамічную базу для росту дабрабыту ўсіх працуючых у АПК, - падкрэсліў губернатор.- Праца ў вёсцы любіць моцных духам, прафесійных, адданых справе і зямлі людзей. Менавіта такіх людзей, якімі вы сёння з'яўляецеся. Вы, за штурвалам камбайна, трактара, працуючы на ферме або ў полі, здзяйсняеце таксама свой грамадзянскі подзвіг».
Кіраўнік вобласці шчыра павіншаваў удзельнікаў урачыстасці з іх высокімі прафесійнымі дасягненнямі. Ён пажадаў працаўнікам вёскі здароўя і поспехаў, новых сіл для выканання задач, якія пастаўлены перад АПК вобласці кіраўніцтвам краіны. Ім уручаны ганаровыя граматы, падзякі аблвыканкама і грашовыя прэміі. Сярод узнагароджаных - жывёлавод філіяла «Варатынь» Бабруйскага завода трактарных дэталей і агрэгатаў Віктар Прыкота, жывёлавод Вучэбна-доследнай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі) Таццяна Філіпава, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ніва-Барсукі» Алег Стальмакоў, начальнік філіяла па племянной рабоце і ўзнаўленні статка па Клімавіцкім раёне Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Марына Вараб'ёва.
Ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўручылі таксама пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2018 годзе. У фармаце мерапрыемства адбылося і ўзнагароджванне арганізатараў, актыўных удзельнікаў тэатралізаванага канцэрта «Салдатамі былі ўсе...», які прайшоў у Магілёве 28 чэрвеня.
Затым для ўдзельнікаў урачыстасці адбыўся канцэрт з удзелам Анатоля Ярмоленкі і групы «Сябры».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду