Міністэрства адукацыі пастановай №42 ад 29 красавіка 2019 года зацвердзіла пералік з 13 міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх будуць прымацца ў беларускія ВНУ і ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі без уступных выпрабаванняў у 2019 годзе. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паступаць без экзаменаў для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі змогуць пераможцы (уладальнікі дыпломаў I, II, III ступені). У пераліку 60-я Міжнародная матэматычная алімпіяда, 53-я Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі, 51-я Міжнародная хімічная алімпіяда, 50-я Міжнародная фізічная алімпіяда, 31-я Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы, 30-я Міжнародная біялагічная алімпіяда, 16-я Міжнародная геаграфічная алімпіяда.
У зацверджаным Мінадукацыі спісе таксама 8-я Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат, 13-я Міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі, 15-я Міжнародная Жаўтыкаўская алімпіяда па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы, 13-я Міжнародная алімпіяда па астраноміі і астрафізіцы, 6-я Міжнародная геаграфічная алімпіяда школьнікаў краін Балтыйскага рэгіёна, Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» 2018 года.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 11:24
Новая спецыяльнасць, планы па наборы студэнтаў. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУТ
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00