RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Першую паркоўку-этажэрку ўсталявалі ў Магілёве

Вертыкальныя шматузроўневыя паркоўкі ствараюць на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе. Першую «этажэрку» завадчане ўсталявалі на сваёй тэрыторыі.

У Магілёўскай вобласці зарэгістравана каля 400 тыс. аўтамабіляў, і іх колькасць няўхільна расце. А разам з тым і праблема з парковачнымі месцамі. Ці ёсць выхад? У Магілёве прапанавалі вертыкальныя паркоўкі. Эканомія плошчы відавочная. На чатырох парковачных месцах – 12 машын. Прынцып дзеяння і назва гавораць самі за сябе – гэта паркоўка карусельнага тыпу. Ліфтабудаўнікі вырашылі адзін з першых асобнікаў ўсталяваць прама ў сябе – і для ўласнай зручнасці, і для нагляднага прыкладу патэнцыйным кліентам. Канструктары на правах распрацоўшчыкаў першымі занялі вакантныя месцы.

Гэта вытворчасць дробнасерыйная. Такіх аўтастаянак на ліфтавым гатовыя выпускаць да дзясятка на год. Быў бы попыт. Пакуль тавар завод прасоўвае самастойна. Ужо ідуць перамовы з Расіяй, зацікавіліся і ізраільскія бізнесмены. Цяпер чарга за беларусамі.

ТРК «Могилев

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая