Першы этап сезоннага адключэння гарачай вады ў Магілёве стартуе 10 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў філіяле «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга».
У сувязі з правядзеннем гідраўлічных выпрабаванняў цеплавых сетак па зоне цеплазабеспячэння кацельні № 1 па 23 чэрвеня будзе адсутнічаць гарачае водазабеспячэнне па:
вул. Грышына да жылых дамоў № 72, 74, 76, 78, 80;
вул. Крупскай да жылых дамоў № 51, 51а, 70;
вул. Ленінская;
вул. Піянерская;
вул. Першамайская;
пр. Міра да гасцініцы «Магілёў»;
у мікрараёне «Юбілейны».
Суразмоўцы падкрэслілі, што асноўныя выпрабаванні пройдуць 11–12 чэрвеня, а 20–21 чэрвеня– паўторныя. У гэтыя перыяды павышаны ціск можа прывесці да парываў трубаправодаў, размыву грунту, прасядання пакрыцця праезджай часткі і тратуараў, выхаду вады на паверхню зямлі. У гэтых выпадках варта тэлефанаваць у дыспетчарскую службу магілёўскіх цеплавых сетак па нумарах: 70-50-67, 70-59-68, 8-033-319-15-90 (МТС).
З графікам адключэння спажыўцоў цеплавой энергіі і правядзення выпрабаванняў цеплавых сетак у перыяд рамонтнай кампаніі 2020 года ў Магілёўскай вобласці можна азнаёміцца тут.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 12:58
14.10.2025 - 16:55
Адзіны дзень кансультавання па дзяржпадтрымцы сем'яў з дзецьмі пройдзе ў Беларусі 15 кастрычніка
14.10.2025 - 12:25
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 18 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
14.10.2025 - 10:30
13.10.2025 - 12:04
У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці выхоўваюцца 12 дзяцей
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе