Устанавіць на вуліцы Раўчакова мемарыял у гонар нявінна забітых у гады Вялікай Айчыннай вайны плануюць сёлета. Такое рашэнне прыняў Магілёўскі аблвыканкам. У Казіміраўскім лесе перапахаваюць астанкі загінуўшых, добраўпарадкуюць тэрыторыю.
- Пахаванні, выяўленыя ў Казіміраўскім лесе, мабыць, сталі ў адзін шэраг па знакавасці з месцам масавага забойства і пахавання мірных жыхароў і ваеннапалонных ва ўрочышчы Уручча. У 2024 годзе гэта сапраўды страшнае месца на вуліцы Раўчакова наведала больш за пяць тысяч чалавек. Таму было вырашана ўсталяваць там помнік ахвярам генацыду беларускага народа, - распавяла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка. - Таму што праўду пра вайну павінен ведаць і памятаць кожны.
Летась у Казіміраўскім лесе былі ўзняты астанкі больш як 300 чалавек. Па словах кіраўніка Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру» Мікалая Барысенкі, сёлета пошукавыя працы ў гэтым месцы працягнуцца, тут выявілі яшчэ некалькі «расстрэльных» ям.
Сёння на ўліку ў Магілёўскай вобласці знаходзіцца амаль 1800 воінскіх пахаванняў. Праца па ўвекавечанні памяці загінуўшых пры абароне Айчыны, ахвяр генацыду будзе працягнута.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44