RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пошукавымі арганізацыямі Смаленскай і Магілёўскай абласцей падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве

У рэгіянальным парламенце Смаленскай вобласці ў межах закрыцця Вахты памяці – 2019 адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве пошукавых арганізацый Смаленскай і Магілёўскай абласцей, а таксама быў зацверджаны сумесны план рэалізацыі расійска-беларускага патрыятычнага праекта «Магілёў – Смаленшчына. Адна на ўсіх Перамога», прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Подпісы пад дакументам паставілі дэпутат Смаленскай абласной Думы, кіраўнік грамадскай арганізацыі «Пошукавае аб’яднанне “Долг”» Ніна Кулікоўскіх і старшыня Магілёўскага гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.

Удзельнікамі ўрачыстай цырымоніі сталі старшыня Смаленскай абласной Думы, камандзір пошукавага атрада «Славяне» Ігар Ляхаў, дэпутат рэгіянальнага парламента Анатоль Васілевіч, адказны сакратар агульнарасійскага грамадскага руху «Пошукавы рух Расіі» Алена Цунаева, дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Віталь Зянькоў, старшыня Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Асмалоўская, старшыня Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Пруднікава і іншыя члены беларускай дэлегацыі. На Смаленшчыне пошукавы рух развіваецца вельмі актыўна. З кожным годам у яго рады ўключаецца ўсё больш людзей, якія лічаць справай свайго жыцця патрыятычнае выхаванне грамадзян і ўвекавечанне памяці загінулых пры абароне Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Варта адзначыць, што смаленскія пошукавікі ўжо даўно ўзаемадзейнічаюць з калегамі з Рэспублікі Беларусь. Аднак цяпер гэтай рабоце нададзены афіцыйны статус, і пошукавікі будуць працаваць на тэрыторыі Смаленскай і Магілёўскай абласцей у межах Пагаднення. Падпісаны дакумент дазволіць пашырыць маштабы пошукавай дзейнасці, добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і мемарыялаў, збору даных аб людзях, якія аддалі свае жыцці за вызваленне Айчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Падводзячы вынікі сустрэчы, усе прысутныя выказалі ўпэўненасць, што пагадненне аб супрацоўніцтве стане важным крокам на шляху далейшай плённай сумеснай пошукавай работы па ўстанаўленні лёсаў загінулых у бітвах Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыях Смаленшчыны і Магілёўшчыны. У прыватнасці, ужо першая вясновая Вахта Памяці адбудзецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, плануецца правядзенне акцыі «Дабрахоты», аўтапрабегу па месцах баявой славы, міжнароднага семінара па абмене вопытам работы па ўвекавечанні памяці загінулых абаронцаў Айчыны і многіх іншых сумесных мерапрыемстваў.

smoloblduma.ru

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая