Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі кантролю выканання ў рэгіёне патрабаванняў заканадаўства па рабоце са зваротамі грамадзян і арганізацый у 2017 годзе.
Адзначана, што ў выніку комплексу прынятых у вобласці мер колькасць зваротаў грамадзян у Камітэт у 2017 годзе знізілася. Разам з тым, на месцах пакуль не ў поўнай меры адладжаны механізм якаснага разгляду зваротаў па сутнасці ў першай інстанцыі, што прымушае грамадзян шукаць абарону сваіх правоў у Камітэце дзяржкантролю і іншых дзяржаўных органах.
У мінулым годзе ад насельніцтва па-ранейшаму паступалі скаргі на хібы ў сферах ЖКГ, будаўніцтве і рамонту жылля, дарог, добраўпарадкавання населеных пунктаў, парушэнні працоўнага заканадаўства і іншыя. Па шэрагу з іх праблемныя пытанні грамадзян былі вырашаны толькі пасля звароту ў Камітэт дзяржкантролю.
Па выніках разгляду зваротаў і кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў у гэтай сферы Камітэтам накладзены штрафы на агульную суму Br1,5 тыс., да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 12 службовых асоб, да дысцыплінарнай – 32, праваахоўнымі органамі ўзбуджаны 2 крымінальныя справы.
У мэтах прафілактыкі правапарушэнняў матэрыялы калегіі накіраваны ў Магілёўскі аблвыканкам, гаррайвыканкамы вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 15:30
Прамую тэлефонную лінію 27 верасня правядзе Аляксандр Гарошкін
10.09.2025 - 09:12
Прыпынкі грамадскага транспарту ў стылістыцы МНС з'явіліся ў Магілёве
09.09.2025 - 16:38
«Анімаёўка» б'е рэкорды: сёлета на фестываль пададзена больш за 700 заявак з 78 краін
09.09.2025 - 15:27
Асабісты прыём грамадзян правядзе 18 верасня Аляксандр Гарошкін