RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадпрыемствы Магілёўшчыны ўзнагароджаны дыпломамі «Стабільная якасць» на конкурсе найлепшых тавараў Беларусі ў 2020 годзе

У адпаведнасці з пастановай Дзяржстандарту ад 31 снежня 2020 г. № 104 лаўрэатамі конкурсу прызнаны 261 тавар, які выпускаецца 171 арганізацыяй Рэспублікі. Пра гэта паведамляецца на сайце Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Так, у намінацыі «Харчовыя тавары» лаўрэатамі стала 157 тавараў 87 арганізацый.

У намінацыі «Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў» вызначана 26 тавараў-лаўрэатаў 24 арганізацый, а ў намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння» – 75 тавараў-лаўрэатаў, якія выпускаюцца 60 арганізацыямі.

У намінацыі «Паслугі насельніцтву» звання лаўрэата конкурсу ўдастоены паслугі 3 арганізацый.

Статус «Навінка года», заснаваны з мэтай стымулявання выпуску новых відаў прадукцыі, паляпшэння яе характарыстык і ўласцівасцей, прымянення сучасных тэхналогій і матэрыялаў, прысуджаны 24 таварам рознага прызначэння.

Узнагарода «Найлепшы ў галіне» прысуджана 11 арганізацыям рэспублікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў у асобным галіновым кірунку.

Спецыяльная ўзнагарода «Найлепшы ў рэгіёне» прысуджана 22 прадпрыемствам, якія набралі найбольшую колькасць балаў у сваім рэгіёне ў межах канкрэтнай намінацыі конкурсу.

Дыплома «Стабільная якасць» удастоены 42 арганізацыі, тавары якіх станавіліся лаўрэатамі конкурсу пяць і больш разоў запар. Самі арганізацыі пацвярджалі належную якасць прадукцыі або паслугі на працягу не менш за год, які папярэднічае правядзенню конкурсу. Прадпрыемствы маюць сертыфікаваныя сістэмы менеджменту, якія адпавядаюць патрабаванням СТБ ISO 9001, СТБ ISO 14001, СТБ 18001 (СТБ ISO 45001) і інш., а таксама былі лаўрэатамі розных конкурсаў у галіне якасці.

У іх ліку – ААТ «Бабушкина крынка» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”», ААТ «Магілёўліфтмаш» і іншыя.

Да ведама, конкурс «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» праводзіцца ў два этапы.

На першым (абласным) этапе конкурснымі камісіямі вызначаюцца тавары-фіналісты і сярод іх тавары, якія прэтэндуюць на прысуджэнне статусу «Навінка года», а таксама прэтэндэнты на прысуджэнне спецыяльнай узнагароды «Найлепшы ў рэгіёне». Пры гэтым ацэньваюцца ўсе аспекты дзейнасці арганізацыі, якія аказваюць уплыў на якасць прадукцыі (вытворча-тэхналагічныя, сацыяльныя, таварна-фінансавыя, нарматыўна-метралагічныя, інфармацыйна-рэкламныя, а таксама ў галіне энергазберажэння і бяспекі).

На другім этапе конкурсу – рэспубліканскім-конкурсная камісія прымае рашэнне аб прысуджэнні таварам звання лаўрэата і статусу «Навінка года», а арганізацыям – спецыяльных узнагарод «Найлепшы ў галіне» і «Найлепшы ў рэгіёне», дыплома «Стабільная якасць».

Пры падвядзенні канчатковых вынікаў конкурсу рэспубліканская конкурсная камісія ўлічвала водгукі спажыўцоў, якія паступілі ў дачыненні да арганізацый і якасці іх прадукцыі і паслуг, якія паспяхова прайшлі першы (абласны) этап конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і сталі фіналістамі.

Усяго за час правядзення апытання быў атрыманы 21621 голас спажыўцоў (17251 – «Падабаецца» і 4370 – «Не падабаецца»). Пры гэтым кожны спажывец змог прыняць удзел у галасаванні толькі адзін раз.

Арганізацыям, тавары якіх удастоены звання лаўрэата, будуць уручаны дыпломы і прадастаўлена права размяшчэння лагатыпа конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах.

Лагатып конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» – знак якасных тавараў айчыннай вытворчасці, які служыць арыенцірам для спажыўцоў пры выбары прадукцыі.

Звесткі аб таварах-лаўрэатах і іх вытворцах.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая