У Брэсце правялі Кубак Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы «Нашы надзеі» па спартыўнай хадзе. У спаборніцтвах удзельнічалі наймацнейшыя спартсмены краіны ў розных узроставых катэгорыях.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці занялі другое каманднае месца ў Кубку Беларусі і трэцяе– у турніры «Нашы надзеі». На іх рахунку 3 залатыя, 2 сярэбраныя і 1 бронзавая ўзнагароды. На дыстанцыі 35 км у жанчын у Кубку Беларусі другой фінішавала Анастасія Родзькіна. У іншых узроставых групах золата выйгралі АрсенійКотаў (хада на 5000 м), Марыя Цімошкіна (5000 м), Андрэй Самасюк (10000 м). Срэбным прызёрам стаў Вячаслаў Арэх (10000 м), бронзавым–Аліна Чарнушэвіч (10000 м).
Першае месца ў агульнакамандным заліку па выніках Кубка Беларусі і рэспубліканскіх спаборніцтваў «Нашы надзеі» занялі спартсмены Брэсцкай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ