RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадукцыю магілёўскіх вытворцаў можна знайсці адразу ў адной краме абласнога цэнтра

У Магілёве па праспекце Пушкінскі адкрыўся новы харчовы магазін «Магілёўскія традыцыі». Унікальнасць гэтай крамы крыецца ў самой назве. У ім будзе прадавацца амаль 90 працэнтаў прадукцыі, што вырабляецца ў нашай вобласці.

Магазін у крокавай даступнасці адрамантавалі ў максімальна кароткі тэрмін – за два тыдні змянілі планіроўку гандлёвай залы, цалкам замянілі абсталяванне. Пасля рамонту гандлёвая ўстанова змяніла фармат. Калі раней тут прадавалі тавары вытворцаў розных рэгіёнаў краіны, то на сённяшні дзень перавага аддаецца прадуктам, вырабленым на прадпрыемствах роднага горада і вобласці.

«Магілёўская прадукцыя займае годнае месца сярод вытворцаў, – расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Раман Ражкоў – Мы хочам, каб нашы любімыя пакупнікі мелі магчымасць па вартасці ацаніць нашы вырабы».

«Магілёўскі аблвыканкам пад эгідай упраўлення гандлю вырашыў у адной краме сабраць харчовыя тавары лепшых прадпрыемстваў Прыдняпроўскага краю, – адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. – І гэты вопыт мы маем намер развіваць далей. У бліжэйшы час падобныя крамы будуць з’яўляцца і ў іншых кутках нашага рэгіёна».

Як і на многіх гандлёвых аб’ектах, тут ёсць тавары з акцыйнымі цэннікамі. Акрамя таго, да канца месяца працуе сацыяльная праграма для ветэранаў і пенсіянераў – зніжкі на сацыяльна значныя тавары, якія падалі самі пастаўшчыкі. Вытворцы маюць намер і далей пастаўляць у краму вырабы па спецыяльных цэнах і тут будуць прымяняцца мінімальныя гандлёвыя надбаўкі. Тым самым і кошты стануць аднымі з прыемных сярод іншых гандлёвых сетак.

Па матэрыялах ТРК «Магілёў» и газеты «Веснік Магілёва», фота - vestnikmogileva.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая