RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Праект указа аб сацпадтрымцы асобных катэгорый грамадзян абмеркавалі ў Прэзідэнта Беларусі

Праект указа аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян абмеркавалі ў Прэзідэнта Беларусі. На даклад у Палац Незалежнасці былі запрошаны члены ўрада і кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта.

«Падтрымліваць будзем тых грамадзян, якія сёння маюць патрэбу ў падтрымцы», - акцэнтаваў увагу кіраўнік дзяржавы.

У той жа час, адзначыў ён, калі чалавек страціў работу або ў яго няма на сённяшні дзень адпаведнай работы, то вакансій дастаткова, у тым ліку ў Мінску. "І гэты няпросты час чалавек павінен спакойна пражыць, уладкаваўшыся на іншую работу. Можа, і не зусім любімую ім", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей…

«Патрабаванне застаецца непахісным» - Аляксандр Лукашэнка аб захаванні працоўных калектываў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе ў Мінску нагадаў аб сваім жорсткім патрабаванні: у цяперашніх няпростых умовах прыкласці максімум намаганняў для захавання працоўных калектываў.

«Усяляк трэба захаваць працоўныя калектывы. Гэта маё патрабаванне застаецца непахісным", - падкрэсліў беларускі лідар». Чытаць далей…

Аляксандр Лукашэнка даручыў удзяліць асаблівую ўвагу рэабілітацыі адзінокіх пажылых людзей пасля каранавіруса. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе даручыў удзяліць асаблівую ўвагу рэабілітацыі і аднаўленню пажылых людзей пасля перанесенай каранавіруснай інфекцыі.

Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на неабходнасці ўдзяліць асаблівую ўвагу клопату аб адзінокіх пажылых людзях у перыяд іх аднаўлення і рэабілітацыі пасля каранавіруснай інфекцыі. Міністэрству працы і сацыяльнай абароны сумесна з Міністэрствам аховы здароўя даручана распрацаваць сістэму аказання дапамогі гэтай катэгорыі грамадзян, у прыватнасці, вызначыць санаторыі, дзе аслабленыя пасля хваробы пажылыя людзі будуць аднаўляцца пад наглядам урачоў. Чытаць далей…

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая