6 ліпеня (субота)
14.00–24.00 – праца экскурсійнага маршруту па тэматычных пляцоўках свята:
«Зроблена ў Беларусі» – выстава прадукцыі ААТ «Мінскі трактарны завод».
«Александрыйскі кірмаш» – святочная выстава-кірмаш з працай экспазіцыйна-тэматычных купальскіх падворкаў, якія прэзентуюць рэгіянальныя фестывалі і святы.
«Александрыйская гасціна» – гандлёвыя рады, летнія кафэ.
«Друкарскі двор» – выставачная пляцоўка, на якой размесцяцца экспазіцыі, што знаёмяць з тэхналогіяй вытворчасці паперы старадаўнім спосабам, друкаваным спосабам прайграваецца ліст з Бібліі Ф. Скарыны, будзе дэманстравацца друк афортаў, працаваць выставачны павільён «Кніжны кірмаш».
«Яселка з ласункамі» – гандлёвыя пункты з рэалізацыяй салодкай прадукцыі (марожанае, папкорн, салодкая вата).
«Каравайная сталіца» – выстава-продаж хлебабулачных вырабаў, свята квасу.
Моладзевая пляцоўка «Творчасць маладых» – прэзентацыя моладзевых праектаў.
«Кірмашовыя забавы» – праца атракцыёнаў.
14.00–21.00 – праца экспазіцыі «Малая радзіма» з наведваннем класа, у якім вучыўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка.
ДУА «Александрыйская сярэдняя школа Шклоўскага раёна». Краязнаўчы музей.
17.00, 19.00 - «Свята цырка ў Александрыі» – цыркавыя выступленні і праграмы артыстаў цырка-шапіто «SIRIUS».
Малая канцэртная пляцоўка
14.00–15.15 – канцэрт творчых калектываў рэгіёнаў Беларусі і краін-удзельніц «Суквецце талентаў» (з удзелам найлепшых народных і аматарскіх калектываў усіх абласцей Беларусі, будуць адлюстраваны фестывальныя брэнды кожнага рэгіёна Рэспублікі).
15.30–16.30 – канцэрт «Купальская вясёлка» з удзелам дзіцячых творчых калектываў Магілёўскай вобласці.
16.45–17.30 – канцэртная праграма «Купалля водар медунічны» з удзелам ансамбля песні і танца «Медуніца» Магілёўскай абласной філармоніі.
18.00–18.30 – цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») з удзелам аматарскіх фальклорных калектываў абласцей Рэспублікі Беларусь, творчых калектываў, майстроў ДПІ – прадстаўнікоў краін і рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Латвіі, Літвы, Эстоніі.
18.30–20.20 – эстрадна-забаўляльная праграма «Магія музыкі і агню» з удзелам калектываў і выканаўцаў Магілёўскай абласной філармоніі.
19.20–19.50 – дэманстрацыйныя палёты самалётаў і парашутыстаў Магілёўскага аэраклуба ДАССАФ імя А. М. Кулагіна.
Канцэртная пляцоўка народнай творчасці і творчасці маладых
14.00–14.45 – музычна-гульнявая праграма «Казка пра чароўную кветку».
14.45–15.30 – канцэрт маладзёжных творчых калектываў «Пакаленне NEXT».
15.30–17.00 – конкурсная праграма «Міс Купалінка».
17.00–20.30 – канцэрт «Любоў я да Радзімы захоўваю» творчых калектываў рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, бардаўскай песні.
Галоўная канцэртная пляцоўка
21.30–23.00 – гала-канцэрт з удзелам айчынных і замежных выканаўцаў.
23.00–23.10 – святочны феерверк, лазернае шоу.
7 ліпеня (нядзеля)
Малая канцэртная пляцоўка
00.00–03.00 – моладзевая дыскатэка з удзелам айчынных выканаўцаў гурта «Лепрыконсы», гурта «Nuteki», вядучых дзі-джэяў Беларусі.
Галоўная канцэртная пляцоўка
10.30–13.00 – урачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова, з удзелам фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Неруш», артыстаў і калектываў Магілёўскай абласной філармоніі.
14.00–15.20 – канцэрт Анатоля Ярмоленкі і ансамбля «Сябры».
Малая канцэртная пляцоўка
15.20–15.50 – музычная праграма «Беларусь, ты чароўная песня мая» з удзелам заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова, артыстаў Магілёўскай вобласці.
16.00–17.00 – музычна-танцавальная праграма «Ад сэрца да сэрца» салістаў Магілёўскай абласной філармоніі.
Канцэртная пляцоўка народнай творчасці і творчасці маладых
11.00–14.00 – правядзенне майстар-класаў па масажы, як парыцца ў лазні, рэлакс-тэрапіі, вегетарыянскім харчаванні, арганізацыі актыўнага адпачынку, па мылаварэнні і інш.
14.00–14.15 – старт моладзевага квэста.
14.15–15.20 – фестываль фарбаў на свяце «Купалле».
15.20–17.00 – канцэрт «Александрыйскія сустрэчы» у рамках творчага марафона «Натхненне малой Радзімы».
13.30 - «Свята цырка ў Александрыі» – цыркавыя выступленні і праграмы артыстаў цырка-шапіто «SIRIUS».
* У праграме свята магчымыя змены
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.02.2025 - 21:06
Анатоль Ісачанка: у аснове поспехаў заўсёды будзе стаяць чалавек - працавіты, сумленны і таленавіты
20.02.2025 - 14:19
18.02.2025 - 19:53
Магілёўская вобласць і Кыргызстан: крокі да ўмацавання супрацоўніцтва
13.02.2025 - 16:49