RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пракурор вобласці Аляксандр Чадзюк звяртаецца да жыхароў Магілёўшчыны

9 жніўня адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Ужо пасля закрыцця выбарчых участкаў, нягледзячы на просьбы праваахоўных органаў праявіць разважлівасць, мелі месца правакацыі і беспарадкі.

Удзельнікі супрацьпраўных дзеянняў павінны разумець, правакуючы органы правапарадку на прыняцце прэвентыўных і сілавых мер, што яны ставяць пад пагрозу бяспеку звычайных грамадзян, якія апынуліся ў цэнтры падзей.

Любыя неправамерныя дзеянні, у тым ліку ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, цягнуць за сабой меры адміністрацыйнага і крымінальнага пакарання.

Я прашу не паддавацца заклікам да парушэння грамадскага парадку.

Звяртаюся да бацькоў! Зберажыце сваіх дзяцей, не дайце ім нашкодзіць сваёй будучыні.

Хачу запэўніць жыхароў Магілёўшчыны, што органы дзяржаўнай улады робяць усе магчымыя меры, накіраваныя на недапушчэнне і спыненне супрацьпраўных дзеянняў і забяспечаць на тэрыторыі вобласці законнасць і правапарадак.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая