Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 лістапада намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца сацыяльна-культурная сфера, ідэалагічная праца, адукацыя, ахова здароўя, спорт і турызм, друк, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарная дзейнасць, праца і сацыяльная абарона, ахова працы, дзяржаўная моладзевая палітыка, сродкі масавай інфармацыі і інфарматызацыя.
Адначасова са сваімі праблемамі да кіраўніка спраў гарвыканкама Сяргея Генадзьевіча Шынкарэнкі насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (0222) 42-21-02. Кіраўнік спраў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва Аляксандр Мікалаевіч Паддубны адкажа па тэлефоне (0222) 72-31-38, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва Сяргей Анатольевіч Арашкоў – (8 0222) 42-30-42.
З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць намесніца старшыні гарвыканкама Вольга Мікалаеўна Жук – (0225) 76-21-41. Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г Бабруйска Вячаслаў Іванавіч Каратчэня дапаможа разабрацца з пытаннямі па нумары (8 0225) 76-52-33, а намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска Андрэй Іванавіч Чайка – (8 0225) 77-75-17.
У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11