Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 сакавіка старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Адначасова са сваімі праблемамі да старшыні гарвыканкама Уладзіміра Міхайлавіча Цумарава насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Аляксей Сяргеевіч Багайчук адкажа па тэлефоне (8 0222) 72-31-38, кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Пётр Аляксандравіч Салаўёў – (8 0222) 42-30-42.
З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць старшыня гарвыканкама Аляксандр Віктаравіч Студнеў – (8 0225) 68-00-18. Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйска Аляксандр Мікалаевіч Лісоўскі дапаможа разабрацца з пытаннямі па нумары (8 0225) 76-52-33, а кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска Віталь Эдуардавіч Уласевіч – (8 0225) 77-75-17.
У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.04.2024 - 09:19
16.04.2024 - 09:02
15.04.2024 - 10:07
Магілёўская вобласць прэзентавала свой патэнцыял на ВДНГ у Маскве
12.04.2024 - 13:07