RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 верасня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц

Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 верасня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Адначасова са сваімі праблемамі да старшыні гарвыканкама Уладзіміра Міхайлавіча Цумарава насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. Кіраўнік адміністрацыі Магілёва Аляксей Сяргеевіч Багайчук адкажа па тэлефоне (8 0222) 72-31-38, кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Міхаіл Леанідавіч Галушкоў – (8 0222) 42-30-42.

З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць старшыня гарвыканкама Аляксандр Віктаравіч Студнеў – (8 0225) 76-21-41. Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйска Аляксандр Мікалаевіч Лісоўскі дапаможа разабрацца з пытаннямі па нумары (8 0225) 76-52-33, а кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска Віталь Эдуардавіч Уласевіч – (8 0225) 77-75-17.

У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая