Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца напрамкі: сацыяльна-культурная сфера, ідэалагічная праца, адукацыя, ахова здароўя, спорт і турызм, друк, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарная дзейнасць, праца і сацыяльная абарона, ахова працы, дзяржаўная моладзевая палітыка, сродкі масавай інфармацыі і інфарматызацыя.
Адначасова са сваімі праблемамі да намесніка старшыні гарвыканкама Алы Аляксандраўны Галушкі насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. Кіраўнік спраў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва Аляксандр Мікалаевіч Паддубны адкажа па тэлефоне (8 0222) 72-31-38, кіраўнік спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва Людміла Андрэеўна Несцер – (8 0222) 42-30-42.
З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць намеснік старшыні гарвыканкама Вікторыя Анатольеўна Амялюсік – (8 0225) 76-21-41. Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйска Вячаслаў Іванавіч Каратчэня дапаможа разабрацца з пытаннямі па нумары (8 0225) 76-52-33, а намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска Алена Валер’еўна Канцавая – (8 0225) 77-75-17.
У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 12:13
Аляксандр Лукашэнка: асноўную рэальную рызыку для Беларусі стварае гарачая кропка ва Украіне
24.04.2024 - 14:34
«Гэта эвалюцыйнае развіццё». Аляксандр Лукашэнка на УНС аб новым этапе ў палітычным жыцці краіны
24.04.2024 - 09:07
Час выбраў нас! Усебеларускі народны сход пройдзе 24-25 красавіка ў Палацы Рэспублікі
23.04.2024 - 12:43
На пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама зацверджаны Алег Стэльмашок
20.04.2024 - 16:06