RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прамую тэлефонную лінію правядзе 7 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію правядзе 7 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца напрамкі: эканоміка, цэнаўтварэнне, інвестыцыйная дзейнасць, статыстыка і аналіз; каштоўныя паперы, прадпрымальніцтва, праца і заработная плата, занятасць; гандаль, аказанне паслуг насельніцтву; страхавая дзейнасць, мытная справа, дзяржаўныя знакі і каштоўныя металы, развіццё прамысловасці, паліўна-энергетычны комплекс вобласці і яго эфектыўнасць, якасць і канкурэнтаздольнасць прадукцыі прамысловасці; навуковая, навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць; інтэлектуальная ўласнасць, стандартызацыя.

Адначасова са сваімі праблемамі да намесніка старшыні гарвыканкама Андрэя Мікалаевіча Маскалёва насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (0222) 42-21-02. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва Андрэй Віктаравіч Кашэўскі адкажа па тэлефоне (0222) 72-31-38, кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва Міхаіл Леанідавіч Галушкоў – (8 0222) 42-30-42.

З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць намеснік старшыні гарвыканкама Вікторыя Анатольеўна Амялюсік – (0225) 76-21-41. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска Ігар Анатольевіч Сысой дапаможа разабрацца з пытаннямі па нумары (8 0225) 76-52-33, а намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска Алена Валер’еўна Канцавая – (8 0225) 77-75-17.

У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая