RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прэм’еру спектакля «Раганосец» рыхтуе народны тэатр Краснапольскага раённага цэнтра культуры

Прэм’еру спектакля «Раганосец» па п’есе Юрыя Куліка «Аднакласнікі або Дзень Птэрадактыля» рыхтуе народны тэатр Краснапольскага раённага Цэнтра культуры. Над пастаноўкай працуе рэжысёр Аляксандр Паплыка, расказалі ва ўстанове культуры.

На першы погляд, у спектаклі разыгрываецца класічная сітуацыя: муж вяртаецца раней, чым запланавана, дадому і застае сваю такую верную і каханую жонку з невядомым і сексуальна настойлівым мужчынам. Стаўшы часткай раптоўна ўтворанага любоўнага трохвугольніка, абражаны муж спрабуе разабрацца ў прычынах, якія штурхнулі жонку да парушэння зароку вернасці. Аднак вельмі хутка трохвугольнік ператвараецца ў чатырохвугольнік, і гледачу вельмі няпроста разабрацца ў гэтай геаметрыі чалавечых пачуццяў.

«Раганосец»– гэта яркая камедыя палажэнняў, напоўненая драматызмам і бліскучым гумарам, як адзначылі суразмоўцы. 

Прэм’ера спектакля запланавана на 18 ліпеня.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая