Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся пяць грамадзян з Магілёва, Магілёўскага раёна і Хоцімска.
Так, магіляўчанін, які жыве на вуліцы Маркоўнае поле, прыйшоў адразу па некалькіх пытаннях. Мужчына паскардзіўся, што пасля ападкаў на дарозе перад яго домам стаіць вада. На яго думку, такая сітуацыя складваецца з-за таго, што дрэнажная сістэма патрабуе пераабсталявання. У прыватнасці - паніжэння ўзроўню меліярацыйнага канала (р.Дунаек) для запуску дрэнажнай сістэмы і паніжэння труб ліўневай каналізацыі на неабходны ўзровень, згодна з праектна-каштарыснай дакументацыяй, у тым ліку, пад дарожным палатном па праспекце Шмідта. Да таго ж, ускладняецца ўсё тым, што мясцовасць аблюбавалі для пасялення бабры, у выніку жыццядзейнасці якіх дадаткова засмечваецца водаадводны канал.
Як растлумачылі спецыялісты, якія прысутнічалі на сустрэчы, раней праблема ўжо ўзнімалася жыхарамі гэтай мікразоны. І ў лістападзе мінулага года ў чарговы раз былі зроблены меры па паніжэнні рэчышча, а таксама ачыстцы канала, у астатнім работа меліярацыйнай сістэмы забяспечана, дрэнажная сістэма функцыянуе. Аднак сама мясцовасць размешчана ў нізіне і першапачаткова з'яўляецца балоцістай.
Анатоль Ісачанка распарадзіўся стварыць камісію з неабходных спецыялістаў і дэталёва вывучыць пытанне з выездам на месца, пры неабходнасці - запрасіць заяўніка. Сітуацыю губернатар узяў на асабісты кантроль, пазначыўшы, што рашэнне будзе прымацца зыходзячы з атрыманага заключэння.
Таксама заяўнік выступаў за ўстаноўку святлафораў каля прыпынкаў грамадскага транспарту «Гаражны масіў» і «Зеленбуд», прадугледжаных праектам жылой забудовы. На што атрымаў тлумачэнні ад кампетэнтных службаў, што замоўцам падчас будаўніцтвы яны былі выключаныя. Для забеспячэння бяспекі руху пешаходаў і транспарту на сёння ўстаноўлены штучныя няроўнасці, абсталяваны пешаходны пераход, арганізавана асвятленне, на скрыжаванні Пушкінскі-Шміта-Астроўскага рэарганізаваны рух. Анатоль Ісачэнка даручыў спецыялістам яшчэ раз прааналізаваць абстаноўку, ацаніць інтэнсіўнасць руху і ўнесці прапанову па вырашэнню пытання, калі такая неабходнасць, сапраўды, наспела.
Яшчэ адным пунктам у звароце заяўніка стала будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі ў іх мікразоне. На што прадстаўнікі гарадской улады прапанавалі мужчыне выступіць з ініцыятывай, паабяцаўшы падтрымаць яе і сумесна з жыхарамі ўладкаваць гульнявую пляцоўку. Магіляўчанін пагадзіўся.
На прыём да кіраўніка рэгіёна звярнулася ў гэты дзень жыхарка Магілёўскага раёна. Жанчына не згодная з рашэннем Дашкаўскага сельвыканкама аб адабранні ў яе зямельнага ўчастка, размешчанага ў вёсцы Салтанаўка. Участак заяўніца атрымала яшчэ ў 2001 годзе і ўвесь гэты час ён знаходзіўся ў яе пастаянным карыстанні. Жанчына завяла тут гаспадарку з коз і курэй, аднак пабудаваць дом па праекту з-за фінансавых цяжкасцей не змагла. На ўчастку яна паставіла трохкутную хатку, які не адпавядае прыкметам капітальнага будынка. Як растлумачылі спецыялісты, па пытанню цяпер ідзе судовы разбор, праводзіцца будаўнічая экспертыза па ўстанаўленні капітальнасці збудавання. Пасля гэтага судом будзе прынятае рашэнне. «Дзяржавай быў выдзелены ўчастак. На працягу ўстаноўленага тэрміна на ім не быў пабудаваны дом. У гэтай сітуацыі якое рашэнне прыме суд, так і будзе. У мяне няма паўнамоцтваў уплываць на рашэнне суда. Ёсць закон», - растлумачыў Анатоль Ісачанка.
Таксама заяўнікі ўзнімалі пытанні паляпшэння жыллёвых умоў шматдзетнай сям'і, магчымасці аднаўлення на працоўным месцы, узвядзення памятнага знака ў Клічаўскім раёне і іншыя.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.02.2025 - 19:53
Магілёўская вобласць і Кыргызстан: крокі да ўмацавання супрацоўніцтва
13.02.2025 - 16:49
11.02.2025 - 16:05
Аляксандр Лукашэнка анансаваў на красавік чарговае пасяджэнне УНС і агучыў парадак дня
10.02.2025 - 12:45
Аляксандр Лукашэнка: усе канфесіі жывуць у Беларусі ў атмасферы ўзаемнай павагі, міру і згоды
07.02.2025 - 20:59
У тралейбусах Магілёва можна аплаціць праезд банкаўскай картай