Выязное пасяджэнне Прэзідыума навукова-кансультацыйнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі шостага склікання адбудзецца 13 верасня ў Магілёве.
Плануецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі ад Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства фінансаў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады і бізнесу.
Падчас пасяджэння будуць разгледжаны пытанні ўдасканалення падатковага заканадаўства і карэкціроўкі Падатковага кодэкса з наведваннем цэнтраў абслугоўвання плацельшчыкаў у інспекцыях МПЗ па Ленінскім раёне горада Магілёва і Магілёўскім раёне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 11:08
Прадукцыя ААТ «Стужка» заваявала вышэйшую ўзнагароду ў прэстыжным расійскім конкурсе
13.10.2025 - 15:16
Новы кіраўнік ААТ «Магілёўхімвалакно» назваў ключавыя задачы, якія стаяць перад прадпрыемствам