RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Раннімі збожжавымі ў Кіраўскім раёне засеяна каля 70% плошчаў

У Кіраўскім раёне раннімі збожжавымі культурамі ўжо засеяна каля 70% плошчаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Кіраўскага райвыканкама Анатоль Ланкуць.

«Раннімі яравымі культурамі ўжо засеяна амаль 2,7 тыс. га. Усяго неабходна засеяць каля 4,6 тыс. га па ўсім раёне. У дзень пры адпаведным надвор’і на палях высаджваем 330–340 га збожжавых культур. У найбліжэйшыя дні пры спрыяльных умовах надвор’я мы скончым пасяўную», – адзначыў Анатоль Ланкуць.

Адначасова з сяўбой ранніх яравых культур у раёне рыхтуюць глебу для высадкі цукровых буракоў. Пачаць высаджваць іх плануюць ужо на наступным тыдні. Усяго пад цукровыя буракі будзе выдзелена больш за 1,5 тыс. га.
«Мы ўжо скончылі вываз арганікі – больш за 3,3 т угнаенняў. На палі ўнесена 68% арганічных угнаенняў. Працягваецца праца па падкормцы азімых азотнымі ўгнаеннямі. Зараз падкормлена 9,4 тыс. га. Усягонеабходна больш за 12,2 тыс. га. Трэба некалькі дзён з добрым надвор’ем, каб скончыць гэтую працу», – адзначыў Анатоль Ланкуць.

З асаблівасцей пасяўной у гэтым годзе – ранніпачатак палявых работ. Да першых пасеваў у раёне прыступілі ў самым пачатку сакавіка. Нестандартнае для Беларусі надвор’е зімой і вясновыя перапады тэмпературы адкарэктавалі план па падкормцы раслін азотнымі ўгнаеннямі.

Спецыялісты робяць гэта палавіннымі нормамі, каб не нашкодзіць раслінам.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая