Вікенцій Ермалёнак застанецца на пасадзе дырэктара ААТ «Мажэліт», змены кіраўніцтва не будзе. Пра гэта паведаміў на сходзе прадстаўнікоў працоўнага калектыву прадпрыемства першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Акуліч.
Пасля рашэння «Мясамалпрама», у структуру якога ўваходзіць «Мажэліт», аб прызначэнні новага кіраўніка на прадпрыемства прадстаўнікі працоўнага калектыву звярнуліся ў Магілёўскі аблвыканкам з просьбай пакінуць Вікенція Ермалёнка на пасадзе дырэктара.
Вывучыўшы сітуацыю, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся з Ермалёнкам і запэўніў яго ў тым, што прынятае Мясамалпрамам рашэнне будзе адменена. Пра гэта таксама было абвешчана на праведзеным сходзе на «Мажэліце».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.08.2025 - 12:59
Аўтапаркоўкі і панарамныя ліфты: над чым працуюць на прадпрыемстве «Магілёўліфтмаш»
29.07.2025 - 17:21
Залатая гарачая пара ў разгары: на Магілёўшчыне аграрыі ўдарна ўбіраюць ураджай азімага рапсу
28.07.2025 - 19:54
Дэлегацыя з Кітая з працоўным візітам наведвае Магілёўскую вобласць