Акруговыя выбарчыя камісіі 17 кастрычніка завяршаюць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.
Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка пасля рэгістрацыі прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Як праінфармавалі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, усе кандыдаты па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, а таксама па горадзе Мінску атрымаюць магчымасць выступіць на тэлеканале «Беларусь 3».
Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па ТБ і радыё пачнуцца 21 кастрычніка і пройдуць у рабочыя дні па 6 лістапада. Працягласць кожнага абмежавана пяццю хвілінамі. Па тэлебачанні яны будуць трансліравацца ў вячэрні прайм-тайм - з 19.00 да 20.40. "Выключэнне - 22 і 29 кастрычніка, калі эфірны час прадастаўляецца з 19.00 да 19.30, з улікам сеткі вяшчання тэлеканала "Беларусь 3", - удакладнілі ў прэс-службе медыяхолдынга. Тут нагадалі, што эфір усім удзельнікам палітычнай гонкі прадастаўляецца бясплатна і падкрэслілі, што выкарыстанне ў выступленнях аўдыя- і відэаматэрыялаў не дапускаецца.
Для тэледэбатаў эфірны час рэзервуецца з разліку не больш за пяць хвілін аднаму кандыдату. Парадак арганізацыі і правядзення дэбатаў, даты іх правядзення і вядучага вызначаюць тэлерадыёкампаніі.
Сваю перадвыбарную праграму прэтэндэнты на месцы ў парламенце маюць права апублікаваць або ў адной з рэспубліканскіх газет ("Звязда"," Рэспубліка"), або ў адпаведнай абласной газеце, або ў раённых, гарадскіх газетах, якія выдаюцца на тэрыторыі іх акругі. Тэкст кандыдаты павінны прадставіць у СМІ не пазней за 27 кастрычніка.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 17:34
Губернатар Бранскай вобласці: мы будзем сябраваць, жыць мірна і рабіць усё для развіцця нашых краін
05.07.2025 - 16:43
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Купалля» ў Александрыі: лейтматывам свята стала славянскае сяброўства
04.07.2025 - 13:26
03.07.2025 - 15:12
03.07.2025 - 08:14
Прысягу на вернасць краіне прынеслі маладыя следчыя Магілёўскай вобласці