Рэгіянальны адбор на конкурсы «Славянскага базару–2021» пройдзе ў Магілёве 18 лістапада ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
«У адборачным туры ў дзіцячым музычным конкурсе могуць удзельнічаць юныя беларусы ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў, – растлумачылі суразмоўцы. – У адборы на конкурс выканаўцаў эстраднай песні заяўкі прымаюцца ад грамадзян, не маладзейшых за 18 гадоў і не старэйшых за 31 год. Усе канкурсанты павінны мець вопыт канцэртных выступленняў і перамогі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях».
Выканаўцам неабходна падрыхтаваць па дзве кампазіцыі: эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове і эстрадную песню па выбары ўдзельніка, якая найбольш ярка адлюстроўвае яго выканальніцкае майстэрства і артыстычныя здольнасці (для ўдзельнікаў дзіцячага музычнага конкурсу), а таксама эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў і сусветны хіт (для ўдзельнікаў конкурсу выканаўцаў эстраднай песні).
Заяўкі і матэрыялы для ўдзелу ў рэгіянальных адборачных турах неабходна накіраваць да 10 лістапада 2020 года на электронны адрас установы dkokdd@tut.by (з пазнакай у залежнасці ад узросту ўдзельнікаў: «Адборачны тур конкурсу «Віцебск» (дарослыя)»або «Адборачны тур конкурсу «Віцебск»(дзеці)»). Арыгіналы мець пры сабе або накіраваць на адрас: 212002, г. Магілёў, пр-т Пушкінскі, 7 з паметкай «Конкурс Славянскі базар 2021».
Пачатак правядзення адборачных тураў:у 11:00 (дзеці), у 12.30 (дарослыя).
Інструкцыя аб правядзенні адборачных тураў на Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне