На пуцеправодзе ў Магілёве аднавілі работы, якія пачаліся восенню мінулага года. Іх прыпынілі з канца снежня 2019 года да 17 сакавіка 2020 года.
Зараз абліцоўваюць гранітам тумбы па абодва бакі моста, а хутка пачнецца ўстаноўка чыгунных агародж. Іх ужо вырабіў Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт», паведамілі ў МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў». Работы пачаліся восенню мінулага года.
Рэканструкцыя набліжаецца да завяршэння. Дарожнікам трэба будзе пакласці верхні пласт асфальтабетоннага пакрыцця. Для выканання гэтых работ неабходна спрыяльнае надвор’е.
Сваю лепту ў абнаўленне моста ўнясе прадпрыемства «Магілёўзеленбуд». Фінальны акорд – добраўпарадкаванне і азеляненне ўчастка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44