Рамонт і рэканструкцыю Бабруйскай дзіцячай бальніцы плануюць завяршыць у першай палове 2020 года. Больш за Br 10 млн. на гэтыя мэты вылучылі з гарадскога і абласнога бюджэтаў, таксама грошы збіралі на спецыяльных акцыях у горадзе на Бярэзіне.
Бальніца знаходзіцца ў будынках, якія ўзводзіліся ў 1938 і 1963 гадах. У апошні раз рамонт тут рабілі ў 1980-я, так што патрэба ў зменах наспела. Будаўнічыя працы ў бальніцы ідуць поўным ходам. На пляцоўцы працуе каля 80 чалавек. Спачатку спецыялісты разбуралі старыя канструкцыі, зараз узводзяць новыя перагародкі і праводзяць камунікацыі, абнаўляюць дах. На чарзе – вокны і абліцавальная плітка. У будынку з’явяцца ліфты, новая сістэма вентыляцыі, сучаснае начынне.
Бальніца разлічана на 150 месцаў, а таксама рэанімацыю. Пакуль ідзе рамонт, пацыентаў і ўрачоў перасялілі ў іншыя медбудынкі.
За паўгода аб’ём будаўнічых работ у Магілёўскай вобласці павялічыўся на 5% у параўнанні з I паўгоддзем 2018-га. У рэгіёне ёсць шэраг важных сацыяльных будоўляў. У іх ліку і дзіцячая бальніца ў Бабруйску.
Па матэрыяле ТРК «Магілёў»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы