У ААТ «Крычаўцэментнашыфер» завяршылі рэканструкцыю павышанага пуці (збудавання для разгрузкі сыпкіх матэрыялаў). У выніку выключана магчымасць змешвання прымаемых сыпкіх грузаў (каменны вугаль, торфабрыкет) і адладжана іх сартаванне з мэтай захавання тэхналагічнай дысцыпліны. Дзякуючы інжынерным і тэхналагічным рашэнням скарочаны час выкарыстання чыгуначных вагонаў пад грузавымі аперацыямі, павялічана абарачальнасць вагонаў.
Акрамя таго, як паведамілі на прадпрыемстве, зманціраваны казлавы кран, што дазваляе знізіць выдаткі пры выгрузцы матэрыялаў, адысці ад выкарыстання наёмнай тэхнікі.
Дарэчы «Крычаўцэментнашыфер» правёў рэканструкцыю павышанага пуці са значнай эканоміяй грашовых сродкаў. За кошт прадуманых тэхнічных рашэнняў кошт будаўніцтва быў зніжаны з 1,893 да 1, 358 млн. рублёў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі