У Магілёўскай вобласці праходзіць рэспубліканская патрыятычная акцыя «Я служу!», прымеркаваная да Дня Абаронцаў і Узброеных Сіл Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «Беларускі саюз моладзі».
«У Магілёўскай вобласці пройдзе больш за 25 ваенна-патрыятычных мерапрыемстваў. Удзельнікі акцыі наведаюць вайсковыя часці, дзе атрымаюць інфармацыю аб умовах службы, нормах забеспячэння, тэхніцы і ўзбраенні, вучэбна-матэрыяльнай базе, вольным часе вайскоўца, – расказалі суразмоўцы. – Хлопцы сустрэнуцца з камандаваннем часцей і злучэнняў, якое раскажа аб станаўленні і традыцыях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, канстытуцыйных і прававых асновах вайсковай службы, у тым ліку службы па кантракце, а таксама аб адказнасці вайскоўца».
Так, 21 лютага навучэнцы старшых класаў Чэрыкаўскага раёна стануць гасцямі базы 465-ракетнай брыгады ў горадзе Асіповічы. Хлопцы азнаёмяцца з умовамі праходжання вайсковай службы ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У панядзелак 22 лютага ў Клімавіцкім раённым аддзеле Дэпартамента аховы МУС РБ для навучэнцаў старшых класаў будзе арганізавана вучоба-трэнінг. У праграме мерапрыемства адбудзецца круглы стол «Будучы абаронца». Хлопцам пакажуць, як збіраць і разбіраць зброю. У канцы сустрэчы пройдуць паказальныя выступленні вайскоўцаў.
23 лютага старшакласнікі Асіповіцкага раёна з’ездзяць у госці ў ВЧ 12180, дзе азнаёмяцца з побытам салдат, а таксама ўбачаць ваенную тэхніку часці.
У сераду 24 лютага ў актавай зале раённага аддзела адукацыі Слаўгарада адбудзецца адкрыты дыялог «Абавязак. Гонар. Радзіма» пры ўдзеле галоўнага ваенкама раёна, супрацоўнікаў РАУС, РАНС, а таксама бацькоў хлопцаў, якія прайшлі службу ў войску.
Арганізатарамі патрыятычнай акцыі выступаюць ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, ГА «Беларускі саюз жанчын», ГА «Беларускі саюз афіцэраў».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)