Прафсаюзы Беларусі далі старт правядзенню маштабнай народна-патрыятычнай акцыі «Мы – разам!» у падтрымку маючых адбыцца парламенцкіх выбараў. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Магілёўскім Палацы культуры вобласці і было накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да маючай адбыцца выбарчай кампаніі.
Паводле слоў намесніка старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Аляксандра Мікшы, акцыя «Мы – разам!» праводзіцца з 2015 года і традыцыйна прымеркавана да значных для нашай краіны падзей: да 75-годдзя з дня вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 115-годдзя прафсаюзнага руху і многіх іншых. Гэтым разам падставай паслужылі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
«Беларусь адбылася як незалежная, суверэнная дзяржава, – падкрэсліў прадстаўнік грамадскай арганізацыі. – Каб працягнуць развівацца ў гэтым кірунку і адпавядаць рэаліям сучаснага свету, неабходна прымаць новыя і ўдасканальваць ужо прынятыя законы – тое, чым трэба будзе займацца зноў абраным дэпутатам. Таму прафсаюзы выступаюць за тое, каб дэпутатамі сталі годныя людзі розных узростаў і прафесій, якія ўпэўнена справяцца з пастаўленай задачай. Мы заклікаем выбаршчыкаў прыйсці на ўчасткі і зрабіць усвядомлены выбар».
Варта адзначыць, што прафсаюзы прымаюць у выбарчай кампаніі самы актыўны ўдзел. Так, назіраць за выбарамі дэпутатаў плануе да 10 тыс. прадстаўнікоў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Асаблівую падтрымку з боку грамадскай арганізацыі атрымаюць тыя кандыдаты, чые праграмы будуць сугучныя з мэтамі прафсаюзнага руху.
Акцыя «Мы – разам!» сабрала ў Магілёве больш за 700 удзельнікаў. Сапраўднае танцавальна-музычнае свята гледачам падарылі зоркі беларускай эстрады Вольга Плотнікава, Вікторыя Алешка, Аляксей Хлястоў і іншыя, а таксама прафсаюзныя таленты – пераможцы Рэспубліканскага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны».
Асобны блок праграмы быў прысвечаны ўзнагароджанню прафсаюзнага актыву, сацыяльных партнёраў і ўшанаванню працоўных дынастый. Дарэчы, у межах мерапрыемства была адзначана педагагічная дынастыя Зубковых – Дабравольскіх, чый агульны працоўны стаж склаў на сёння амаль 500 гадоў. Паводле слоў узнагароджаных, атрымліваць такое прызнанне заўсёды адказна і прыемна, аднак нашмат важней, што прафсаюзы акцэнтуюць увагу на падтрымцы прэстыжу прафесій.
Народна-патрыятычная акцыя «Мы – разам!» Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 09:33
Магілёўскі драмтэатр: на многія пастаноўкі форуму «М.@rt кантакт — 2025» білеты амаль распрададзены
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве
18.02.2025 - 16:22