RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэспубліканскую алімпіяду па чатырох вучэбных прадметах прымуць Магілёў і Бабруйск

Рэспубліканскую алімпіяду па чатырох вучэбных прадметах прымуць Магілёў і Бабруйск 25-29 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

Так, на базе Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа пройдзе заключны этап 35-й юбілейнай рэспубліканскай алімпіяды па «Беларускай мове» і «Беларускай літаратуры». Удзельнікамі інтэлектуальных спаборніцтваў стане каля 120 вучняў IX-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усіх абласцей рэспублікі і Мінска, а таксама прадстаўнікі Польшчы.

Урачыстая цырымонія адкрыцця рэспубліканскай алімпіяды адбудзецца 25 сакавіка ў 16.00 у абласным цэнтры творчасці (пр-т Міру, 23а), закрыццё – 29 сакавіка ў 10.00 у электратэхнічным каледжы (вул. Якубоўскага, 18).

Бабруйск прыме больш за 70 удзельнікаў рэспубліканскай алімпіяды па «Сусветнай гісторыі» і «Гісторыі Беларусі». Месцам правядзення спаборніцтваў абраная СШ № 34. Хлопцы і дзяўчаты не толькі прадэманструюць свае веды, іх чакае шырокая культурная праграма: знаёмства з выдатнымі мясцінамі горада на Бярэзіне, наведванне тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча, краязнаўчага музея, мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» ў вёсцы Сычкава, Бабруйскай крэпасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая