З 29 па 31 мая ў Магілёве і Магілёўскім раёне супрацоўнікі абласной Дзяржаўтаінспекцыі і спецпадраздзялення ДПС «Страла» МУС Рэспублікі Беларусь правядуць рэйдавыя мерапрыемствы з адпрацоўкай аварыйна-небяспечных участкаў вулічна-дарожнай сеткі і аўтадарог. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Паводле слоў суразмоўцаў, падчас планаваных мерапрыемстваў прыярытэтным кірункам будзе выяўленне грубых парушэнняў ПДР: кіраванне транспартам кіроўцамі, якія знаходзяцца ў стане ап’янення, а таксама «бяспраўнікамі», парушэнне правілаў абгону і перавозкі пасажыраў (у першую чаргу – дзяцей), непрадастаўленне перавагі пешаходам. Не застануцца без увагі і парушэнні з боку пешаходаў, а таксама іншых удзельнікаў дарожнага руху.
«Паводле статыстыкі, у выхадныя дні ўзрастае колькасць парушэнняў правілаў дарожнага руху, якія цягнуць за сабой шэраг аварый з цяжкімі наступствамі, – расказалі ў ДАІ. – Парушальнікі будуць прыцягнуты да адказнасці згодна з дзеючым заканадаўствам».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13