RU BY EN 中文
Twitter Instagram

РУП «Магілёўаблгаз» ажыццяўляе дыстанцыйнае абслугоўванне

Сэрвісы РУП «Магілёўаблгаз» дазваляюць вырашаць дыстанцыйна большасць пытанняў, звязаных з замовай паслуг у сферы газазабеспячэння і іх аплатай. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі прадпрыемства.

Атрымаць інфармацыю пра тарыфы на паслугі газазабеспячэння, аплату, запазычанасці, паслугі, а таксама адказы і на іншыя пытанні, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі газазабеспячальнай арганізацыі, можна:

для жыхароў Магілёва і Магілёўскага раёна

патэлефанаваўшы ў «Кантакт-цэнтр» ПУ «Магілёўгаз» па кароткім нумары 129 або 8 (0222) 71-10-00

для жыхароў Бабруйска і Бабруйскага раёна

патэлефанаваўшы ў «Сектар абслугоўвання насельніцтва» ПУ «Бабруйскгаз» па нумарах 8 (0225) 76-09-39, 76-09-29

для жыхароў іншых раёнаў Магілёўскай вобласці

патэлефанаваўшы па кантактных нумарах, пазначаных на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Аб прадпрыемстве/Кантакты».

Дадаткова паведамляем, што на сайце РУП «Магілёўаблаз» рэалізаваны наступныя функцыі:

– магчымасць перадаць паказанні лічыльніка: раздзел «Перадаць паказанні лічыльніка»;

– кабінет карыстальніка. Пасля рэгістрацыі ў гэтым раздзеле можна атрымаць поўную інфармацыю пра стан асабовага рахунку: устаноўленае абсталяванне, зробленыя аплаты і іншае. Таксама ў раздзеле «Кабінет карыстальніка» можна перадаць паказанні лічыльніка, падаць заяўку на ўсе паслугі, якія аказваюцца РУП «Магілёўаблгаз», атрымаць кантактную інфармацыю, адправіць электронны зварот і іншае.

– анлайн-кансультант: магчымасць кругласутачна задаць пытанні спецыялістам прадпрыемства анлайн (меню сэрвісу адкрываецца пасля націскання на спасылку «Напішыце нам, мы анлайн!» у правым ніжнім куце галоўнай старонкі сайта).

Для вырашэння вострых пытанняў спажыўцоў газу арганізавана кругласутачная «Гарачая лінія»: (8 0222) 76 31 74.

У РУП «Магілёўаблгаз» расказалі, што супрацоўнікі цалкам укамплектаваны рэсурсамі для забеспячэння надзейнай працы ў самых складаных умовах. Усе работнікі, якія выязджаюць на дом да жыхароў, выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай абароны: касцюмы, маскі, пальчаткі. Аўтамабільны транспарт праходзіць рэгулярную дэзынфекцыю.

Акрамя таго, «Магілёўаблгаз» стварае максімальна бяспечныя ўмовы ў месцах абслугоўвання насельніцтва. Сэрвісныя цэнтры апрацоўваюцца спецыяльнымі мыйнымі і дэзынфікавальнымі сродкамі кожныя 2 гадзіны. Наведвальнікаў пераканаўча просяць выконваць дыстанцыю ў 1,5 м.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая