З 13 верасня 2019 года па 31 снежня 2020 года дзейнічае пагадненне паміж Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэтам і ГУП «Цэнтральны рынак г. Магілёва» аб прадастаўленні дадатковых 30 гандлёвых месцаў і 20 гандлёвых месцаў на прывакзальным рынку на бязвыплатнай аснове пенсіянерам і інвалідам I і II групы. Тут названыя катэгорыі грамадзян могуць рэалізоўваць да 20 кг сельскагаспадарчай прадукцыі, паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.
Аднак ёсць пэўныя ўмовы. Тавар павінен быць вырашчаны на зямельным участку, прадастаўленым названым асобам у адпаведнасці з заканадаўствам для вядзення імі асабістай падсобнай гаспадаркі, садаводства, агародніцтва. Прадукцыя абавязана прайсці адпаведныя лабараторныя даследаванні і атрымаць заключэнне лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы рынку аб яе адпаведнасці патрабаванням прававых актаў да якасці і бяспекі. Прадаўцы таксама павінны мець дакументы, якія пацвярджаюць права на льготу (пенсійнае пасведчанне; пасведчанне інваліда I або II групы) і медыцынскі дакумент з вынікамі праходжання флюараграфічнага абследавання, даўнасць правядзення якога адпавядае патрабаванням нарматыўных прававых актаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 15:24
Пяць механізаваных атрадаў дзейнічаюць у Магілёўскай вобласці
14.08.2025 - 15:07
У Беларусі 23 жніўня завяршаецца прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
14.08.2025 - 12:27
14.08.2025 - 09:54
14.08.2025 - 09:16
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход