Сацыяльная служба Магілёўскай вобласці гатовая аказаць дапамогу пажылым грамадзянам і інвалідам па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка.
Па аказанне такой дапамогі трэба звяртацца ў тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У нашым рэгіёне іх 25. У кожным адкрыта гарачая тэлефонная лінія: чалавек можа зрабіць заяўку на набыццё прадуктаў, прадметаў першай неабходнасці, медыкаментаў за кошт асабістых сродкаў. Лініі працуюць штодня з 8.00 да 18.00.
Святлана Тарасенка таксама паведаміла, што ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўстаноўлены асаблівы кантроль і за здароўем сацработнікаў, якія кантактуюць з насельніцтвам. У гэтыя дні тут скарочаныя заняткі пажылых грамадзян, інвалідаў у розных гуртках, што насельніцтвам успрынята з разуменнем.
Праводзяцца супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы і ў 9 інтэрнатах для пажылых грамадзян і інвалідаў і 12 аддзяленнях кругласутачнага знаходжання рэгіёна. Яны функцыянуюць як звычайна, але доступ старонніх асоб сюды абмежаваны.
Акрамя таго, актыўна задзейнічаны ў рабоце па забеспячэнні неабходным пажылых людзей, абмежаванні іх кантактаў па-за домам арганізацыі Чырвонага Крыжа, БРСМ, аддзяленні паштовай сувязі.
Гарачыя тэлефонныя лініі для арганізацыі дапамогі пажылым людзям, у тым ліку па дастаўцы прадуктаў харчавання першай неабходнасці, адкрыты пры кожным тэрытарыяльным камітэце БРСМ. Пакідаць заяўкі можна штодня – з панядзелка па суботу з 9.00 да 18.00.
«Мы кансалідуем намаганні з тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і больш дасведчанай у гэтым арганізацыяй–Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа. Разам мы зможам арганізаваць працу больш якасна і аператыўна, – падкрэслілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА БРСМ. – У той жа час усе павінны разумець: гаворка ідзе не пра ўборку прыдамавых тэрыторый, колку дроў і мыццё вокнаў – гэта мы абавязкова зробім пазней, і ад такой працы не адмаўляемся. Сёння нашы валанцёры запатрабаваныя ў аператыўнай дастаўцы прадуктаў або медыкаментаў – гэта галоўнае».
Безумоўна, валанцёры будуць экіпіяваныя сродкамі індывідуальнай абароны, імяннымі бэйджамі. Для іх правядуць інструктажы аб абароне ад інфекцыі і працы з грамадзянамі ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса. «Пры наведванні адрасатаў пастараемся арганізаваць бескантактную перадачу прадуктаў першай неабходнасці і лекаў», – адзначылі суразмоўцы.
Таксама пажылыя людзі і асобы з хранічнымі захворваннямі могуць атрымаць пенсію дома праз паштальёна. Для гэтага варта звярнуцца ў абслуговае аддзяленне паштовай сувязі. Акрамя таго, заяўку можна падаць праз кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» па тэлефоне 154. Такім жа чынам пажылыя людзі могуць ажыццявіць аплату камунальных плацяжоў, адпраўку паштовых адпраўленняў, выпіску друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.
У Магілёўскай вобласці каля 85 тыс. адзінока пражываючых пажылых грамадзян, у 17 тыс.няма блізкіх.
ВАЖНА!
Міністэрства аховы здароўя заклікае пажылых людзей па магчымасці заставацца дома ў сувязі з COVID-19, піша БЕЛТА.
У свеце праходзіць акцыя, ініцыяваная медработнікамі, –«Мы застаёмся на працы, каб дапамагчы вам. Вы заставайцеся дома, каб дапамагчы нам». «Мы запускаем акцыю мэтанакіравана, у падтрымку нашых спецыялістаў, каб утрымаць лічбы па выяўленні тых, хто захварэў, па распаўсюджванні каранавіруса ў нашай краіне», – падкрэсліла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.
У гэтыя дні ўрачы з розных краін свету ўгаворваюць людзей заставацца дома, каб спыніць распаўсюджванне COVID-19. Да сусветнага флэшмобу # StayAtHome далучыліся і беларускія медыкі: інфекцыяністы, рэаніматолагі, анестэзіёлагі, тэрапеўты, эпідэміёлагі, вірусолагі, спецыялісты лабараторнага звяна, медыцынскія сёстры. Урачы выступаюць з заклікам да самаізаляцыі пажылых грамадзян, хранічна хворых пацыентаў, а таксама тых, у каго ёсць хоць бы найменшыя прыкметы вострага рэспіраторнага захворвання.
«Мы вельмі просім устрымацца асоб, асабліва сталага ўзросту, з хранічнымі захворваннямі ад наведвання розных масавых мерапрыемстваў. Таму што менавіта гэты кантынгент будзе найбольш цяжка пераносіць гэтую інфекцыю», – дадала намеснік міністра.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15