RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сацыяльныя пенсіі, даплаты і надбаўкі пенсіянерам вырастуць з 1 лістапада

У Беларусі з 1 лістапада ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам, старэйшым за 75 гадоў, як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

БПМ з 1 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021-га ўстаноўлены ў памеры Br258,11. Новы БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павысіўся на 0,8% у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка гэтага года. Суразмерна павялічваюцца і пералічаныя вышэй выплаты.

Штомесячная даплата да пенсій непрацоўных пенсіянераў у лістападзе–студзені для людзей ва ўзросце 80 гадоў і больш складзе Br64,53, ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў – Br48,4. Надбаўка для інвалідаў I групы складзе Br64,53, для пенсіянераў, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, – Br32,27.

Сацыяльныя пенсіі (прызначаюцца пры неатрыманні працоўнай пенсіі) павялічацца наступным чынам: інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, – да Br283,92, інвалідам з дзяцінства II групы – Br245,2, інвалідам II групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля на кожнае дзіця – Br219,39, інвалідам III групы – Br193,58, асобам, старэйшым за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост – Br129,06, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя – ад Br206,49 да Br283,92.

Дапамога па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, павялічыцца да Br258,11 (у выпадку догляду аднаго такога чалавека) і да Br309,73 (двух і больш).

Павышэнне памеру пенсіі чакае і іншыя катэгорыі атрымальнікаў: Герояў Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, блакаднікаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, інвалідаў з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі або калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (або з наступствамі ваенных дзеянняў) і гэтак далей.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая