У Магілёве 8 чэрвеня падчас мясцовай ініцыятывы «Горад-сад, горад-луг» пройдзе трэнінг па закладцы саду лекавых раслін як зоны падтрымкі біялагічнай разнастайнасці горада, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.
Паўдзельнічаць у трэнінгу можа кожны. Падчас мерапрыемства на тэрыторыі аграбіялагічнай станцыі «Любуж» універсітэта (старт у 9.00) будзе высаджана больш за 200 лекавых раслін (больш за 20 відаў). Удзельнікі азнаёмяцца з асаблівасцямі па іх вырошчванні і доглядзе, каб у далейшым прымяніць гэтыя веды на сваіх прысядзібных участках.
«Горад-сад, горад-луг» адраджае традыцыі гарадскога аптэкарскага агарода, які існаваў у Магілёве на тэрыторыі грамадскага саду Падніколле з першай паловы ХХ стагоддзя, і прымяняе новыя метады арганізацыі грамадскіх гарадскіх агародаў і зялёных прастор, – адзначылі ва ўніверсітэце. – Праект закліканы паказаць гараджанам, як кожны можа паўдзельнічаць у развіцці зялёных тэрыторый горада і авалодаць практычнымі навыкамі вырошчвання дэкаратыўных і лекавых раслін, арганізацыі зон падтрымкі біяразнастайнасці з выкарыстаннем мясцовых відаў раслін».
Плануецца, што з ходам часу лекавы сад будзе папаўняцца новымі раслінамі.
Грамадская ініцыятыва рэалізуецца па праекце «Камунальнае кіраванне ў гарадах – камунікацыя і кіраванне для ўключэння грамадскасці ў кіраванне гарадской гаспадаркай у Беларусі (КАМГАР)», фінансаванай Еўрапейскім саюзам. Арганізатарам выступае Магілёўскі абласны аддзел Беларускага геаграфічнага таварыства сумесна з МДУ імя А. А. Куляшова, грамадскімі аб’яднаннямі «Экапраект» і «ЭНДО» і пры падтрымцы гарвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44