Савет Міністраў з 1 ліпеня адмяняе уведзеныя ў сувязі з COVID-19 абмежаванні для транзітных перавозчыкаў. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 26 чэрвеня 2020 года № 372, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
Пастановай Саўміна №171 ад 25 сакавіка 2020 года былі вызначаны меры па папярэджанні завозу і распаўсюджвання каранавіруса. У адпаведнасці з дакументам транзітныя перавозчыкі павінны былі праязджаць толькі па пэўных рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, на якіх магчымы прыпынак (стаянка) для адпачынку і харчавання вадзіцеляў, запраўкі транспартных сродкаў. Яны таксама былі абавязаныя пакідаць тэрыторыю Беларусі па найкарацейшым маршруце не пазней за дзень, наступны за днём уезду. Пастановай № 372 гэтыя патрабаванні для транзітных перавозчыкаў выключаюцца.
Акрамя таго, уносяцца змены ў пастанову Савета Міністраў ад 25 траўня 2020 года № 311 «Аб ужыванні навігацыйных прылад (пломбаў)».
Пастанова № 372 ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2020 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў
01.09.2025 - 13:15
У Беларусі з 1 верасня павялічыліся ўсе віды працоўных пенсій
29.08.2025 - 13:39