У Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэзентацыя новых праектаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, падрыхтаваных да Дня беларускага пісьменства.
Па традыцыі свята слова пройдзе ў першыя выхадныя верасня, сталіцай свята стануць Бялынічы. Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах расказала, што запланаваны міжнародны круглы стол правядуць у гэтым годзе у рэжыме анлайн, свой удзел у ім ужо пацвердзілі літаратары з 10 краін. Пісьменнікі абмяркуюць ролю мастацкага слова ў яднанні грамадства. На галоўнай пляцоўцы свята атрымаюць узнагароды лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі, а таксама пераможцы конкурсу буктрэйлераў, прысвечанага тэме Вялікай Айчыннай вайны і Году малой радзімы. Запросіць на адкрыццё пятага сезона тэатр паэзіі, які дзейнічае пры Мінскім гарадскім аддзяленні СПБ. Старшыня аддзялення Міхаіл Пазнякоў паведаміў, што падрыхтавана паэтычна-музычная кампазіцыя «Радзіма мая дарагая», а таксама шматлікія аўтограф-сесіі, выступленні не толькі прызнаных, але і пачынаючых літаратараў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.07.2025 - 13:06
Выстава жывапісу Сяргея Масіхі «Мой ты Сож, як мне люб і прыгож!..»
15.07.2025 - 15:45
Стала вядома праграма фестывалю «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2025»