Беларуская шахматыстка Вольга Бадзелька стала другой на юнацкім чэмпіянаце Еўропы ў Браціславе (Славакія), паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
Беларуска ва ўзроставай катэгорыі сярод дзяўчат да 18 гадоў набрала 7,5 ачка. Першае месца заваявала польская шахматыстка Алісія Слівічка, якая атрымала восем перамог і пацярпела толькі адно паражэнне ад Вольгі Бадзелька. У 9-м туры беларуска да апошняга змагалася за золата, але партыя завяршылася ўнічыю.
Яе партнёрка па камандзе Ксенія Зелянцова, якая выступала ва ўзроставай катэгорыі да 14 гадоў, стала чацвёртай. Такое ж месца ў спаборніцтвах сярод дзяцей да 8 гадоў заняла Варвара Мацкевіч.
У турніры прыняло ўдзел больш за 1,3 тыс. юных шахматыстаў з 48 краін.
Наступны буйны старт адбудзецца 15-19 жніўня ў мінскім Палацы спорту, дзе пройдзе чэмпіянат свету па хуткіх шахматах і бліцы сярод кадэтаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04
07.07.2025 - 14:21
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы ў двух турах чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах