1 лютага 1919 года ў свет выйшаў першы нумар раённай газеты «Ударны фронт». Вось ужо 100 гадоў яна з’яўляецца інфармацыйным спадарожнікам для шклаўчан.
Першы нумар газеты называўся «Известия Исполнительного Комитета Совета рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов местечка Шклов и волости». Першым яе рэдактарам быў Аляксандр Спіцкі, ён жа старшыня выканкама. Было выпушчана 29 нумароў «раёнкі». Аднак у сувязі з грамадзянскай вайной і часовай акупацыяй белапалякамі выпуск газеты быў прыпынены. На жаль, у рэдакцыйным архіве гэтыя нумары адсутнічаюць. Поўны іх камплект знаходзіцца ў бібліятэцы Акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу і 10 нумароў – у Дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве.
Аднавіўся выхад газеты ў студзені 1931 года. З гэтага часу яна стала называцца «Прамень камунізму» і з’яўлялася органам Шклоўскага РК КПБ, райвыканкама і райпрафсавета. У гады першых пяцігодак выданне было добрым памочнікам мясцовай улады ў развіцці народнай гаспадаркі, актыўным агітатарам і арганізатарам сацыялістычнага будаўніцтва, а ў гады Вялікай Айчыннай вайны, часовай акупацыі раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі падпольны райкам КПБ арганізаваў выпуск газеты з назвай «За Родину». Яна выходзіла ў выглядзе ўлётак і несла насельніцтву раёна праўдзівую інфармацыю аб становішчы на франтах, поспехах Чырвонай Арміі, развенчвала хлуслівую прапаганду гітлераўскіх захопнікаў і ўсяляла веру ў нашу перамогу.
Пасля вызвалення раёна ў 1944 годзе газета стала выходзіць пад назвай «Чырвоны барацьбіт». У канцы 1961 года яе выпуск быў прыпынены і на тэрыторыі раёна распаўсюджвалася аб’яднаная газета «Ленінскі шлях», якая выпускалася ў Горках, а ў Шклове функцыянаваў карэспандэнцкі пункт.
У пачатку 1963 года «раёнка» аднавіла сваё жыццё пад новай назвай – «Ударны фронт».
Сёння газета з’яўляецца адной з самых чытэльных у Магілёўскай вобласці. Сярэднеразовы тыраж у студзені склаў больш за 6 тыс. экзэмпляраў. Пісьмовыя і графічныя матэрыялы ствараюць 14 штатных работнікаў.
Выданне пашырае прысутнасць у Інтэрнэце. Асноўным віртуальным «вяшчальнікам» з'яўляецца партал shklovinfo.by. Ён інтэграваны з многімі сацыяльнымі сеткамі.
З 2015 года рэдакцыя аказвае паліграфічныя паслугі розных напрамкаў.
Сёння ў 15.30 у раённым Доме культуры Шклова пройдзе ўрачыстае мерапрыемства «Нам – 100 гадоў!», прысвечанае юбілею газеты. Тут жа ў 17.30 адбудзецца выступленне заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Ланской. А напярэдадні канцэртных праграм (у 15.00) на плошчы каля РДК адкрыюць тэматычную малую архітэктурную форму.
Па матэрыялах газеты «Ударны фронт»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.01.2025 - 09:40
Пах саспелага збожжа і горкага пораху. Да 130-годдзя з дня нараджэння легендарнага Кірыла Арлоўскага
01.11.2024 - 10:57
28.10.2024 - 10:33
28 кастрычніка 1939 года была прынята Дэкларацыя аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад БССР
28.10.2024 - 10:10