Шклоўскі «Спартак» – пераможца чэмпіянату вобласці па футболе.
Чэмпіён вызначыўся ў апошнім туры, у вочным матчы лідараў турніру «Спартака» і «Сервалюкс-Агра» з Магілёўскага раёна. Шклаўчане дома ўпэўнена перайгралі суперніка – 3:0 і праз 13 гадоў вярнулі сабе залатыя медалі.
Нагадаю: гэту ўзнагароду «Спартак» дадаў да кубка вобласці, які заваяваў у пачатку жніўня.
Сярэбраныя медалі чэмпіянату другі год запар дасталіся «Сервалюкс-Агра» з Межысетак. Замкнуў п’едэстал пачатковец турніру – клуб «Клімавічы». Гулец гэтай каманды Уладзімір Аруцюнян стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Магілёўскай вобласці, забіўшы 14 мячоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04
07.07.2025 - 14:21
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы ў двух турах чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах