Для старшыняў гаррайвыканкамаў Магілёўскай вобласці ў Чавускім раёне на базе спартыўна-аздараўленчага цэнтра «Рудзея» стартаваў штогадовы выязны семінар-практыкум, які працягнецца па 21 студзеня. Тэма сёлетняй сустрэчы – «Пабудова эфектыўнай сістэмы дзяржаўнага кіравання ў сучасных умовах. Дзелавыя камунікацыі і ключавыя кампетэнцыі кіраўніка». Першы дзень праграмы быў прысвечаны пытанням сацыяльнай і грамадска-палітычнай тэматыкі.
У адкрыцці семінара-практыкума прыняў удзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
– Мінулы 2020-ы год быў годам выклікаў нашай эканоміцы, грамадству, спарадзіў шмат непрыемнасцей, але разам з тым наша краіна выстаяла, захавала цэласнасць і кіравальнасць, адзначыў Леанід Канстанцінавіч. – Суверэнітэт нашай краіны – гэта моцная выканаўчая ўлада. Мы захавалі сваю краіну, але наперадзе трэба будзе яшчэ шмат працы.
У вобласці ўведзена нямала аб’ектаў сацыяльна-культурнага значэння, мы практычна адказалі на тыя балючыя пытанні, якія мелі месца быць у нашым грамадстве. Стаіць глабальная задача на бягучы год забяспечыць чатыры ключавыя паказчыкі: рост ВУП, заработнай платы, інвестыцый у асноўны капітал і рост уласных даходаў, бюджэту. А таксама ўвесці ў эксплуатацыю тыя аб’екты, якія былі анансаваныя.
Кожнаму рэгіёну вобласці важна вызначыць уласныя пункты росту, ёсць рэзервы ў сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, гандлі, транспартнай галіне і іншых сферах без выключэння. І на гэту працу неабходна мабілізаваць кадры. Важны аналіз дзейнасці прадпрыемстваў і мэтанакіраваная пастаноўка задач перад кожным. Увага будзе скіравана і на сферу сельскай гаспадаркі.
Перад кіраўнікамі раёнаў падчас тэарэтычных заняткаў выступяць навукоўцы, начальнікі камітэтаў і ўпраўленняў аблвыканкама, аб’яднанняў. У праграме семінара-практыкума таксама запланавана правядзенне абмену думкамі, «круглых сталоў», выязных практычных заняткаў па найбольш значных тэмах.
У цэнтры ўвагі – грамадска-палітычная сітуацыя ў вобласці напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу, сучасныя медыятэхналогіі і іх уплыў на грамадства, развіццё сістэмы аховы здароўя і сітуацыя па COVID-19, актуальныя пытанні сацыяльна-працоўнай сферы, адукацыі і культуры, спорту, эканамічнага развіцця, удасканалення працы сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўнічай галіны рэгіёна, аграпрамысловага комплексу, актуальныя пытанні дзейнасці дзяржсектара вобласці, ажыццяўленне кантролю (нагляду).
Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы пройдуць медабследаванне, для іх арганізуюць лячэбна-прафілактычныя і культурна-спартыўныя мерапрыемствы на базе спартыўна-аздараўленчага цэнтра «Рудзея».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.06.2025 - 14:24
22.06.2025 - 10:43
21.06.2025 - 18:48
Анатоль Ісачанка: у гэтых злачынстваў няма тэрміну даўніны, іх нельга забыць і немагчыма дараваць
19.06.2025 - 18:07
18.06.2025 - 16:13