У рэжыме павышанай гатоўнасці працуе служба хуткай медыцынскай дапамогі Магілёва ў навагоднія і калядныя святы. Пра гэта паведаміў загадчык падстанцыяй № 4 Магілёўскай гарадской станцыі ХМП Андрэй Зарачэнцаў.
Кругласутачна дзейнічае 35 брыгад хуткай дапамогі, у тым ліку адзін рэанімабіль і сем брыгад інтэнсіўнай тэрапіі. Плануюць стварыць яшчэ пяць рэзервовых брыгад, калі будзе масавае паступленне выклікаў.
Зараз арганізавана дзяжурства медработнікаў на пляцоўках, дзе праходзяць асноўныя святочныя мерапрыемствы. Тут штодня працуе 1–3 карэты хуткай дапамогі.
Пакуль максімальную колькасць брыгад хуткай дапамогі прывабливалі 25 снежня: у гэты дзень на гарадскіх пляцоўках дзяжурыла адразу пяць машын.
У навагоднюю ноч служба ХМП будзе несці дзяжурства на плошчы Славы, а днём 1 студзеня – на плошчы Зорак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.04.2025 - 16:42
15.04.2025 - 10:05
10.04.2025 - 12:07
Медыкі Магілёўшчыны - у ліку лаўрэатаў прэміі БПРЗ у галіне аховы працы
09.04.2025 - 12:10
Навучанне прафактыва - інвестыцыя ў будучыню арганізацыі аховы здароўя