У Мінску ўзнагародзілі ўдзельнікаў і пераможцаў штогадовага творчага конкурсу на самае лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, патрыятычнага выхавання насельніцтва Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
У спаборніцтве прынялі ўдзел рэдакцыі перыядычных друкаваных выданняў, электронныя сродкі масавай інфармацыі.
Дыплома І ступені ў намінацыі «Прафесіяналізм і журналісцкае майстэрства» удастоены аўтарскі калектыў радыёпраграмы «Армейское “НеПросто Утро”» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія “Магілёў”» за творчасць і арыгінальнасць ідэі.
За актыўны ўдзел у асвятленні пытанняў патрыятычнага выхавання насельніцтва граматы міністра абароны ўручылі творчым калектывам:
– краснапольскай раённай газеты «Чырвоны сцяг»;
– мсціслаўскай раённай газеты «Святло Кастрычніка»;
– быхаўскай раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя».
За актыўны ўдзел у асвятленні пытанняў патрыятычнага выхавання насельніцтва дыпломамі Міністэрства інфармацыі ўзнагароджаны творчыя калектывы:
– асіповіцкай раённай газеты «Асіповіцкі край»;
– круглянскай раённай газеты «Сельскае жыццё».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 09:54
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 6 верасня
01.09.2025 - 15:53
Рэканструкцыя пуцеправодаў у Магілёве. Як абнаўляюць ключавыя развязкі горада (відэа)
01.09.2025 - 14:38
Першы званок празвінеў у Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС