Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера БССР Васіля Яроміна прыме 19-21 сакавіка Магілёўскі спарткомплекс «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву №2.
Паводле слоў суразмоўцаў, у гэтым годзе традыцыйныя спаборніцтвы ў 19 раз збяруць юных лёгкаатлетаў. У турніры возьмуць удзел больш за 230 спартсменаў з Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцей. Самым вялікім чакаецца прадстаўніцтва ўдзельнікаў ад Магілёўшчыны.
На працягу двух дзён юнакі і дзяўчаты 2004-2005 года нараджэння будуць змагацца за ўзнагароды ў асабістым заліку. Спартсмены выступяць у 13 відах: бегу на 60м, 200м, 400м, 800м, 1 500м, 3 000м, 60м з бар’ерамі, 3 000м спартыўнай хадой, змяшанай эстафеце, скачках у вышыню, даўжыню, патройным з разбегу, штурханні ядра. Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў уручаць кубкі, медалі і граматы.
Васіль Маісеевіч Яромін – трэнер, майстар спорту, выдатны спартыўны дзеяч Беларусі. Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры 11 гадоў кіраваў Магілёўскай школай вышэйшага спартыўнага майстэрства і 18 гадоў – дзіцячай юнацкай школай №2. Выхаваў цэлую плеяду спартсменаў і трэнераў, якія сёння працягваюць яго справу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах
30.06.2025 - 15:48
Адкрытае першынство Магілёўскай вобласці па летнім біятлоне пройдзе ў Чавусах 1 ліпеня
30.06.2025 - 11:19
Яўген Залатой ўзяў срэбра на этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Швейцарыі
30.06.2025 - 09:14
Штангістка Дар'я Навумава выйграла серабро міжнароднага турніру ў Маскве