XVI адкрытая гарадская спартакіяда інваспорту «Залаты леў», прысвечаная Дню горада і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пройдзе 2-3 ліпеня ў абласным цэнтры. Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.
Па словах суразмоўцаў, за прызы турніру пазмагаюцца амаль 80 спартсменаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Гонар Магілёва будуць адстойваць дзве дружыны, у склад якіх увойдуць 20 чалавек.
У праграме спартакіяды заяўлены такія віды спорту, як армрэстлінг, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі (седзячы), дартс. Спартсмены паспрабуюць свае сілы ў гульнях карнхол, боча, новус і жульбак. Пераможцаў узнагародзяць кубкамі, медалямі і дыпломамі. Усім удзельнікам падораць вымпелы, сувеніры з сімволікай спартакіяды, а таксама памятныя фотадыпломы.
Асноўнай пляцоўкай мерапрыемства стане Лядовы палац. Пачатак спаборніцтваў – у 10.00.
Арганізатарамі спартакіяды выступаюць аддзел спорту і турызму гарвыканкама, упраўленне спорту і турызму аблвыканкама, грамадскае аб'яднанне «Магілёўская арганізацыя рэабілітацыі і спорту інвалідаў-калясачнікаў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ